нашла очень хорошую песню на белорусском языке:
Рэчанька
Не выходзь ты рэчанька
З беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак
Сцежак залатых
Тут з купальскіх кветачак
Я вянкі віла
І пускала рэчанькай,
Беражком ішла
Закружыла голаў мне
Быстрая вада
Падышоў каханы мой
І руку падаў
Не выходзь ты рэчанька
З беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак
Сцежак залатых
Ой, жуда-бяда...
Ой, як шуміць вада
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць,
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць, вяночкі віць
Тут гуляла з мілым я
Да світальных зор
З ім у снах аблетала
Весь зямны прастор
І нядоўга шчасцейка
Зоркай ззяла мне
За гарой згубілася
Ў горкім палыне
Паляцеў каханы мой
У далекі свет
Засталіся сцежачкі -
Незабыўны след
Не выходзь ты рэчанька
З беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак
Сцежак залатых
Ой, жуда-бяда...
Ой, як шуміць вада
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць,
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць, вяночкі віць
Ой, жуда-бяда...
Ой, як шуміць вада
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць,
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць..
Не выходзь ты рэчанька
З беражкоў крутых
Не тапі мне сцежачак
Сцежак залатых
Тут з купальскіх кветачак
Я вянкі віла
І пускала рэчанькай,
Беражком ішла
Ой, жуда-бяда...
Ой, як шуміць вада
А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць,
А дзе ж буду, рэчанька мая,
Любага чакаць, вяночкі віць